Калi ты адчуеш, што болей няма кiслароднага мрою,
Не будзе блiскуча зiяць жменя зорак у небе, калi
Ты, нават, не знойдзеш таго адгалоску былога —
Крычы, мая сумная пусташ, што сiлы — к р ы ч ы!
Ды так, каб звiнела навокал, каб ехалi стрэхi!
Асiпнi, каб болей не мовiць, на продых, крычы!
I больш не чакай. несапраудна балючага рэха.
I толькi пасля
за-мау-чы…