На той зямли, дзе Бог жыве,
Якую бачыць пад крылами бусел,
Жыу-быу калисьци мужычок,
Адметными у яго были
Напэуна тольки лысина ды вусы.
Да працы быу нявельми ён ахвочы,
Яму б усё балбатаць ды балбатаць,
Што, знама, не мяхи варочаць.
И меу ён як у той Варвары нос,
Яки па ветру вёу яго як флюгер
Туды, дзе лепей некаму жылось,
Дзе працавитасць, розум, дабрыню
Найбольш за усё шануюць людзи.
Замест таго, каб працаваць вучыцца,
Каб паважали руки залатыя,
Пусциу ён зайдрасци чарвя у галаву,
Ну як няма там аничога,
Няхай хоць гэта будзе.
И вось аднойчы нешта адбылося…
Ци на Купалу кветку -папараць знайшоу,
Ци чарауництва раптам навалилася,
Ци проста Цмок за зад яго куснуу.
Але глядзи ж ты, трон сабе паставиу,
Назвауся жывенька царом,
И хуценька пачау тым краем правиць,
Забыушы чалавека, Бога и буслоу.
Як у казках водзицца,
Было у цара тры сына,
Не ведаем, разумны хто, а хто дурак,
Казали, што наогул меньшы ад святога духа.
Але пры троне, пры карыце добра узгадавались,
Ну што з их узяць-то ж дзетки як нияк.
Чарвяк зайдросны у галаве,
Так сама рос и злосци набирауся,
Цяпер там зайдрасци бы цэлы змей,
Цар з им усё часцей шаптауся,
Як лепш данинай абкладаць народ,
Каб працавау той добра ды усяго баяуся,
И аддавау да кропли усё,
На што ён вока ни паклау.
Народ яму дастауся добры,
Трымауся , дурыки трывау,
Але аднойчы, як у той бабы з рыбкай у казцы,
Тут здарылася тое, что нихто и не чакау.
У цара замкнула нешта галаве.
«Чаму я тольки цар?
Хачу быць богам!
Каб мог я лёсам кираваць людским,
И вырашаць, каму памерци, нарадзицца,
Каму рабиць што и кали,
Што есци, дыхаць як и чым лячыцца.»
И вось сядзиць адзин на троне у трох тварах:
Цар; змей мярзотны; ну и у думках бог.
И доуга б гэтаму цягнуцца, але…
Махнуу крылом у небе дзесци бусел,
Прачнууся раптам у пушчы… Бог !
«Вось дурань я стары так разаспауся,
Як без мяне любимы мой народ?»
Зирнуу наукол, усё зразумеу и…
Ой, як цар спужауся!
Спусциу сваих сабак ён на народ,
А той расправиу плечы узняушысь талакою,
Ды над им смяецца,
Вядома ж — за спиною Бог.
З пад трону выпускае цар блазнау-хлусникоу,
Але на словы их нихто ужо не вядзецца.
«Ах вы паганцы, ничога вам я не аддам!
Мой трон, мая зямля и неба!
Я лепш за сих, я больш, вышэй!
Маё! Усё маё! Я цар! Я -бог!»
Хаце ускочыць з трону, ды не змог,
Бо вельми ж доуга за яго карауками чапляуся,
Што увесь ссинеу ды задам да яго прырос.
Сядзиць, ледзь дыхае, трасецца,
Ужо тут не саскочыць ды не закрычаць,
Кали на дапамогу Бог прыходзиць,
Не адгадаеш, што табе чакаць,
А жартауник ён, кажуць, яшчэ той…
Пачау тут недарэка цар як шарык надзимацца,
И з тронам разам у неба паляцеу.
Ды на бяду яго ляцеу там бусел,
Цара знянацку дзюбай зачапиу,
И лопнуу той, як бурбалка та з мыла.
Што там з раднёю блазнами, сабаками ды хлусами?
Ну там хто што ужо заслужыу,
Хто зноуку ураз зрабиуся беларусам,
Каго у балота Цмок сцягнуу ды пад карчом у глеи пасадзиу,
Ну и вогуле, там кожны атрымау, што заслужыу.
Дурная казка и жыццё дурное,
И Бог наш недзе у пушчы спиць…
Але вунь, бачыш, бусел у небе кружыць,
А гэта значыць-будзем жыць!