— Мой мiлы таварыш, мой лётчык,
Вазьмi ты з сабою мяне!
Я — ведай — вялкi yжо хлопчык
I yмею yжо лётаць у сне.
Мне мама сягоння казала,
Што стукнула мне yжо сем год.
Табе гэта, можа, i мала,
А мне ляцець толькi y палёт.
Мне yжо надакучыла дома —
У дзiцячы хадзi адно сад.
А так паглядзеy бы, вядома,
На iншы парадак i лад.
Вазьмi ж мяне, лётчык, хачу я Пабыць у людзях, паглядзець,
Як месяц на небе начуе,
Як блукае y лесе мядзведзь,
Як свецяцца ночкаю зоры,
А днём не вiдаць iх чаму,
Як рэчкi y далёкiя моры
Улетку плывуць i yзiму.
На моры зiрнуць хоць раз вокам,
Як ходзяць па iх караблi,
Ляцецi далёка, высока
Ды так пабываць i y Крамлi…
Вось гэтак у добрым здароyi
Мы будзем ляцець i ляцець.
Вазьмi ж мяне, лётчык, з сабою,
Не будзеш ты клопату мець!