Любая, помнiш, як ты не прыйшла,
Зусiм-зусiм не прыйшла ты,
Душылi маiх спадзяванняу абшар
Прысад зялёныя шаты.
Тыя, хто ведае лепей мяне,
Казал б: яе ты не варты.
Я праклiнау гэтых шчырых людзей
Разам з цяжарам асфальту.
Стукала сэрца мацней i мацней
I я бачыу нiбыта у тумане,
Як прахожы дарогу дае мне хутчэй,
Напалоханы рытмам iрваным.
Вецер гнау праз лiстоту праменняу дым,
Напауняу iм прысадау пустэчу,
А з Верхняга гораду вокам адным
Шкадавау мяне травеньскi вечар.
(стихотворение на белорусском языке, есть транслитерация. Из сборника «Ток одиночества»)